СК паказаў відэа аварыі з удзелам байкера і інспектара ДАІ

СК паказаў відэа аварыі з удзелам байкера і інспектара ДАІ

18 красавіка кіроўца матацыкла Suzuki Bandit трапіў у ДТЗ з удзелам аўтамабіля інкасатараў і інспектара ДАІ. Здарэнне адбылося на праспекце Незалежнасці. У выніку інспектар быў моцна траўмаваны, больш за месяц ён прабыў у коме, перажыў трэпанацыю чэрапа.

22 верасня на афіцыйным сайце Следчага камітэта з'явілася паведамленне, што справа перададзеная ў суд. У паведамленні гаворыцца, што "кіроўца матацыкла меў магчымасць прыняць меры да тармажэння, своечасова спыніцца і не дапусціць дарожна-транспартнага здарэння, але не зрабіў гэтага".

Паводле слоў самога матацыкліста, ён пад'ехаў да скрыжавання і спыніўся на чырвоны. Інспектар падышоў, папрасіў паказаць дакументы. Ён пагадзіўся, толькі сказаў, што спачатку адгоніць матацыкл да краю праезнай часткі. 

“І тут міліцыянер альбо не пачуў гэтых словаў, альбо падумаў, што Сяргей збіраецца ўцякаць. Інспектар схапіўся за руль і націснуў на газ. Пасля гэтага матацыкл вынесла на скрыжаванне, дзе ў яго ўрэзаўся інкасатарскі аўтамабіль”, — перадала версію матацыкліста яго жонка Дар’я.

Байкеру прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 363 (супраціў супрацоўніку міліцыі) і ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай. Справа перададзена ў суд.

 

Жонка матацыкліста Сяргея Шаўцова: Да яго не пускаюць нават мяне

Як праходзіў следчы эксперымент на месцы, дзе пацярпеў даішнік (відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі