Справа пра двайны продаж кватэраў у новабудоўлях расследуецца ў Мінску

Справа пра двайны продаж кватэраў у новабудоўлях расследуецца ў Мінску

Упраўленне Следчага камітэта па Мінску расследуе крымінальныя справы на дырэктараў дзвюх камерцыйных фірмаў, паведамляе прэс-служба СК.

Мужчыны складалі фіктыўныя дамовы на на адны і тыя ж кватэры і завалодвалі грашыма дольшчыкаў. Пацярпелымі па справе на цяперашні час прызнаныя восем чалавек. Матэрыяльная шкода склала больш за 770 000 рублёў. Праваахоўныя органы правяраюць яшчэ больш за 15 заяваў.

Дырэктару ТДА "Копінбуд" выставілі абвінавачанне ў махлярстве ў асабліва буйным памеры. Ён узяты пад варту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі