Справу пра банкруцтва "Дэльта Банка" Вярхоўны суд разгледзіць 21 жніўня

21 жніўня адбудзецца пасяджэнне Вярхоўнага суда па справе аб банкруцтве "Дэльта Банк". На пасяджэнні будуць прымаць рашэнне аб адкрыццi лiквiдацыйнай вытворчасці, інфармуе БЕЛТА.

Першы сход крэдытораў "Дэльта Банка" адбыўся 6 жніўня. У ім прынялі ўдзел конкурсныя крэдыторы, патрабаванні якіх складаюць амаль 2,374 трыльёна рублёў, або 96,28% ад агульнай сумы вызначаных патрабаванняў. Удзельнікі сходу стварылі камітэта крэдытораў "Дэльта Банка". У яго ўвайшлі прадстаўнікі ААТ "Наваполацкі НПЗ", ЗАТ "Белтэхэкспарт", ЗАТ "Банк гандлёвы капітал", СТАА "МТС", СП "Крупіца", СП ААТ "Спартак", ГП "Аква-Мінск". Таксама на сходзе быў зацверджаны план ліквідацыі "Дэльта Банка".

У Вярхоўны суд Беларусі падалі заяву аб банкруцтве "Дэльта Банка"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі