Справу журналіста-палітвязня Анджэя Пачобута хутка перададуць у суд

Справу журналіста-палітвязня Анджэя Пачобута хутка перададуць у суд

Справу журналіста-палітвязня Анджэя Пачобута хутка перададуць у суд, пра гэта ён паведаміў у лісце на волю. 

Вязень парадаваўся, што пра яго памятаюць, хаця ён сядзіць у зняволенні ўжо 17-ы месяц. "Праўда, відаць, хутка перамены будуць. Цяпер знаёмлюся з справай крымінальнай. Гэта значыць, што хутка яна будзе перададзена ў суд. Наконт ягоных вынікаў я не маю ілюзій, са спакоем прыму прысуд і з спакойнай душой паеду ў лагер",цытуе "Вясна" ліст Пачобута. 

Журналіст кажа, што заўсёды быў гатовы да такога выніку: "Заўжды ведаў, што калі ў Беларусь прыйдуць такія часы, то я буду сядзець у турме. Як паказвае мая сённяшняя рэчаіснасць — я не памыляўся. Цяпер у турме шмат цікавых людзей, таму тут таксама ёсць з кім пагаварыць, паспрачацца і падыскутаваць".

Анджэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года па так званай "польскай справе" — разам з іншымі актывістамі польскай меншасці. Трох затрыманых актывістак пазней выпусцілі з-за кратаў, дазволіўшы выехаць у Польшчу. У Беларусі засталіся Пачобут і старшыня неафіцыйнага "Саюза Палякаў у Беларусі" Анжаліка Борыс. Яе сёлета ўвесну перавялі пад хатні арышт. 

За артыкул пра напад СССР на Польшчу ў верасні 1939-га Пачобута абвінавацілі ў "распальванні варажнечы па нацыяльнай прыкмеце". Таксама паведамлялася, што яго абвінавацілі ў закліках да санкцый. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі