Журналісту-палітвязню Анджэю Пачобуту выставілі новае абвінавачванне
Журналісту-палітвязню Анджэю Пачобуту выставілі новае абвінавачванне. Гэта "заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы" (арт. 361 КК), піша прэс-служба БАЖ.
Пачобут — адзін з лідараў Саюза палякаў у Беларусі (непрызнанага ўладамі РБ). Яго затрымалі 25 сакавіка 2021 года разам з іншымі польскімі актывістамі. Трое фігурантак справы пагадзіліся выехаць у Польшчу — і іх выпусцілі. Вясной сёлета старшыню арганізацыі Анжаліку Борыс перавялі пад хатні арышт. За кратамі застаецца Анджэй Пачобут. Было вядома, што яго абвінавачваюць у "распальванні вавражнечы" (арт. 130 КК). Чакаецца, што крымінальную справу неўзабаве перададуць у суд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.