З СІЗА палітзняволеную Анжаліку Борыс перавялі пад хатні арышт
З СІЗА выпусцілі палітзняволеную Анжаліку Борыс. Cтаршыня непрызнанага ўладамі Беларусі саюзу палякаў знаходзілася за кратамі з сакавіка мінулага года. Борыс раней неаднаразова прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але яна адмаўлялася. Не пісала яго яна і цяпер. Анжаліку Борыс перавялі пад хатні арышт, яна ў вёсцы пад Гродна, з польскімі дыпламатамі кантактаваць не можа.
Анжаліку Борыс і сябра арганізацыі Анджэя Пачобута абвінавачваюць у "наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай і рэлігійнай варажнечы", а таксама ў "рэабілітацыі нацызму". Беларускія праваабаронцы прызналі іх палітвязнямі. Вызвалення Борыс і Пачобута патрабуе Польшча.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.