Стала вядома, калі ў Беларусі будзе чарговае пахаладанне

Зіма ў Беларусі

Зіма ў Беларусі / t.me/kalinkovichi_news_official/

У сераду, 11 снежня, месцамі па Беларусі (на поўдні ўдзень у многіх раёнах) пройдуць невялікія ападкі — дождж, мокры снег, снег. Сіноптыкі папярэджваюць пра слабыя туман і галалёд, а таксама пра галалёдзіцу на дарогах.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 0 да -6 градусаў (у Мінску — 2-4 марозу), у дзённыя гадзіны — ад -3 да +2 (у сталіцы — ад -1 да +1).

У чацвер амаль па ўсёй нашай краіне прагназуюцца снег, мокры снег, слабая завіруха. Тэмпература паветра чакаецца такая ж, як і напярэдадні.

Пахаладанне пачнецца ў пятніцу. Уначы будзе да -9 градусаў, удзень — ад -1 да -7.

Стала вядома, калі ў Беларусі будзе чарговае пахаладанне
vk.com/belgidromet
Стала вядома, калі ў Беларусі будзе чарговае пахаладанне

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі