Стала вядома, калі ў Беларусі чакаецца плюсавая тэмпература

Стала вядома, калі ў Беларусі чакаецца плюсавая тэмпература

Уначы ў аўторак, 16 лютага, будзе ад -17 да -23 градусаў (пры праясненнях — да -26, на захадзе — 12-16 марозу, у Мінску — ад -17 да -19), удзень —  ад -5 да -10 (у сталіцы — 7-9 марозу, на ўсходзе — ад -11 да -14). Істотных ападкаў не прагназуецца.

У начныя гадзіны ў сераду, 17 лютага, будзе 10-17 марозу, у дзённыя — ад -2 да +1. На Брэстчыне на працягу сутак — ад -7 да -9.

У чацвер, 18 лютага, уначы чакаецца 16-23 градусаў марозу (месцамі — да -25, на Брэстчыне — ад -10 да -15), удзень — 4-6 марозу.

У пятніцу, 19 лютага, у начныя гадзіны будзе 20-26 марозу (месцамі — да -28, на Брэстчыне — ад -16 да -19), удзень — ад -7 да -14 (на паўднёвым захадзе — 3-6 марозу).

У суботу, 20 лютага, маразы пачнуць слабець. Уначы прагназуецца 12-19 марозу (на ўсходзе — да -25, на захадзе — 7-11 марозу), удзень — ад -4 да +1 (на ўсходзе — ад -5 да -12).

У нядзелю, 21 лютага, у начныя гадзіны чакаецца ўжо толькі ад -4 да +1 (на ўсходзе — да -12), удзень — ад -3 да +3 (месцамі — да -5).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі