Стала вядома, колькі беларусаў папрасілі прытулку ва Украіне
У студзені-лістападзе 2021 года з запытамі аб атрыманні прытулку або дадатковай абароны ва Украіне звярнуліся 104 беларусы. Большасць заяваў яшчэ знаходзяцца на разглядзе. Ужо вядома, што адмовілі толькі аднаму беларусу. 10 чалавек атрымалі статус бежанца. Было прызнана, што пяці беларусам патрэбна дадатковая абарона, паведамляе Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны ў адказе на запыт hromadske.ua.
Пастаянны або часовы від на жыхарства ва Украіне сёлета выдалі 4379 беларусам.
Мяркуецца, што значная частка беларусаў, якія выехалі з радзімы пасля падзей 2020 года, не падаюць заяўкі на прытулак ва Украіне, бо спадзяюцца вярнуцца ў Беларусь, калі зменіцца ўлада. І таму яны захоўваюць свае беларускія пашпарты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.