Стала вядома, колькі прысудзілі сваякам Яўгена Лівянта

У Мінску судзілі сям'ю рэпетытара Яўгена Лівянта / facebook.com/repetitor.mf
У Мінску судзілі сям'ю рэпетытара Яўгена Лівянта / facebook.com/repetitor.mf

Сям'ю рэпетытара Яўгена Лівянта адправілі на "суткі", перадае Радыё "Свабода"ю

Самога рэпетытара асудзілі на 14 сутак арышту, абвінаваціўшы ў дробным хуліганстве. Суд над ім адбыўся 29 снежня. Прысуд вынесла суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Юлія Крэпская.

Ягонай жонцы Юліі Лівянт прысудзілі 15 сутак, а дачцэ Ганне Лівянт — 14 сутак. На колькі асудзілі зяця Лівянта, невядома.

Пра затрыманне сваякоў Лівянта стала вядома 3 студзеня. Дачку і зяця Лівянта затрымалі пры вяртанні з-за мяжы.

Таксама сёння стала вядома пра затрыманне саўладальніка адукацыйнага цэнтра "100 балаў" Аляксея Іванова — партнёра Лівянта ў бізнесе. Яго арыштавалі на 14 сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі