Стала вядома, куды з Беларусі вывозяць вайсковую тэхніку
Танкі, якія едуць з Беларусі ў Расію / кадр з відэа
Беларусь пачала здымаць з захоўвання і перадаваць Расіі танкі для вайны ва Украіне. Іх вывозяць па чыгунцы.
30 верасня са станцыі Готня адправілася 72 парожнія вагоны-платформы на станцыю Урэчча. На іх пагрузілі вайсковую тэхніку.
Як піша тг-канал чыгуначнай супольнасці Беларусі, 9 кастрычніка 20 гружаных платформаў адправілася на станцыю Успенская і далей у кірунку Данецка. Разліковая дата прыбыцця — 19 кастрычніка.
Відэа з танкамі, якія едуць праз аршанскі вакзал на ўсход, з'явілася ўчора ў сацсетках.
Документация по перевозке танков / t.me/belzhd_live
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.