Стала вядома пра затрыманне маці былога палітвязня Ціхана Клюкача

Ціхан Клюкач з мамай Інай Калацкай / Белсат

Ціхан Клюкач з мамай Інай Калацкай / Белсат

У канале Брэсцкага ГУБАЗ у аўторак з'явілася інфармацыя пра затрыманне 45-гадовай Іны Калацкай. Паводле сілавікоў, жанчына "датычная да экстрэмізму". Пра што ідзе гаворка, аўтары паведамлення не ўдакладнілі. Вядома толькі, што Іну судзілі па адміністрацыйным артыкуле і адправілі на суткі ў брэсцкі ІЧУ.

Іна, псіхолаг па адукацыі, жыве ў Брэсце. Яна — маці былога палітвязня Ціхана Клюкача. Клюкач адседзеў паўтара года ў калоніі за ўдзел у мінскім "Маршы адзінства" — яго абвінавацілі ў "грубым парушэнні грамадскага парадку". У 2020-м Ціхану было ўсяго 18 гадоў. Пасля вызвалення ён з'ехаў ва Украіну і далучыўся да палка Кастуся Каліноўскага.

Раней беларускія сілавікі неаднаразова затрымлівалі сваякоў беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі