Стала вядома, у чым падазраюць Рыгора Кастусёва
Старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва затрымалі як падазраванага па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса — "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх".
Пра гэта піша "Наша Ніва" са словаў Змітра Антончыка — зяця палітыка. Дома ў самога Антончыка ў Шклове зранку 13 сакавіка адбыўся ператрус: у яго забралі страйкбольны аўтамат, сістэмны блок камп'ютара, а таксама некаторую літаратуру. Антончык застаецца на волі.
Як распавядала Еўрарадыё, Кастусёва затрымалі ўвечары 12 красавіка. Яго завезлі са Шклова ў СІЗА КДБ у Мінск.
Кастусёў — адзін з заяўнікаў сёлетняга "Чарнобыльскага шляху".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.