Стала вядома, з кім згуляюць на старце "Уімблдона" Азаранка і Гаварцова
Лёсаванне прайшло ў Лондане. Сам турнір, фонд якога складае 22,5 млн фунтаў стэрлінгаў, стартуе на наступным тыдні.
У першым крузе Уімблдонскага тэніснага турніра Вікторыя Азаранка згуляе з Марыяй Жоао Келер з Партугаліі, а Вольга Гаварцова сустрэнецца з Сімонай Халеп з Румыніі, паведамляе "Прессбол".
Нагадаем, Азаранка — другая ракетка свету, Келер — 107-я. Гаварцова займае ў рэйтынгу 72-ю пазіцыю, Халеп — 45-ю.