Стала вядомае самае бруднае месца на планеце
Стала вядомае самае бруднае месца на нашай планеце. Гэта невялікі востраў Хендэрсан у Ціхім акіяне паміж Новай Зеландыяй і Лацінскай Амерыкай, на якім ніхто не жыве (яго плошча складае 4,3 гектара). У дакладзе, падрыхтаваным спецыялістамі Універсітэта Тасманіі і Каралеўскага таварыства абароны птушак Вялікабрытаніі, адзначаецца, што на востраве зафіксавалі самую вялікую канцэнтрацыю смецця на адзін квадратны метр. Шчыльнасць забруджвання там складае 671 “аб’ект” на квадратны метр, інфармуе сайт ria.ru.
Падлічана, што на Хендэрсан трапіла каля 37,7 мільёна “аб’ектаў” агульнай вагой больш за 17 тон.