Сталі вядомы памеры штомесячнай надбаўкі лекарам у Беларусі

Сталі вядомы памеры штомесячнай надбаўкі лекарам у Беларусі

Сталі вядомы памеры штомесячнай надбаўкі лекарам у Беларусі, якія знаходзяцца на пярэднім краі барацьбы з інфекцыямі. Указ "Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў аховы здароўя" распрацаваў урад, няпэрэдадні ён быў падпісаны кіраўніком дзяржавы. Памер надбаўкі дыферэнцыраваны і па арганізацыях, і па катэгорыях медработнікаў.

Ва ўказе адзначаецца, што ў арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу пацыентам у амбулаторных умовах, у Рэспубліканскім цэнтры арганізацыі медрэагавання, штомесяц лекары будуць атрымліваць надбаўку ў памеры 1 тысячы рублёў. Медработнікі, якія маюць сярэднюю спецыяльную медадукацыю, атрымаюць па 500 рублёў, іншыя — па 300.

Па 1500 рублёў надбаўкі атрымаюць лекары, якія працуюць у інфекцыйных і прыёмных аддзяленнях бальніц, у санітарна-эпідэміялагічных арганізацыях, якія ажыццяўляюць мерапрыемствы ў асяродках інфекцыі, у санітарна-каранцінных пунктах, на памежных пераходах, праводзяць лабараторныя даследаванні на вірусныя інфекцыі. Медработнікі з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй атрымаюць па 1300 рублёў надбаўкі, іншыя работнікі — па 900 рублёў, паведамляе БЕЛТА.

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік у пятніцу паведаміў, што на раніцу 16 красавіка ў нашай краіне заразіліся каранавірусам 419 медыкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі