Сталі вядомыя першыя імёны вызваленых сёння палітвязняў

Ксенія Луцкіна

Ксенія Луцкіна

Сталі вядомыя імёны трох палітзняволеных жанчын, якія сёння выйшлі на волю.

З гомельскай жаночай калоніі вызвалілі журналістку Ксенію Луцкіну. Беларускі суд накіраваў яе ў калонію на 8 гадоў. Да 2020 года яна працавала на Белтэлерадыёкампаніі, а пасля далучылася да забастоўкі супрацоўнікаў холдынгу. Луцкіна ўваходзіла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады. Вядома пра сур'ёзныя праблемы са здароўем журналісткі, праз якія яе вызвалілі ад працаў у прамзоне калоніі.

На волі таксама аказалася Ірына Санкоўская, якую суддзя накіраваў у калонію на 1,5 гады праз "абразу Аляксандра Лукашэнкі" і "здзек з дзяржаўных сімвалаў.

Сёння таксама вызвалілі з калоніі грамадзянку Узбекістана Вольгу Новікаву, суддзя накіраваў яе ў калонію, абвінаваціўшы па артыкуле аб "арганизацыі і подрыхтоўцы дзеянняў, што парушаюць грамадскі парадак ці ўдзеле у іх".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі