Сталі вядомыя вынікі лёсавання паўфіналаў футбольнай Лігі Еўропы
У пятніцу, 15 красавіка, у Ньёне прайшло лёсаванне паўфіналаў футбольнай Лігі Еўропы. Данецкі "Шахцёр" згуляе з "Севільяй", "Вільярэал" — з "Ліверпулем". Сустрэчы пройдуць 28 красавіка і 5 траўня.
Фінальны матч адбудзецца 18 траўня ў Базелі.
Летась Лігу Еўропы выйграла іспанская "Севілья", якая ў фінальным матчы на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве перамагла ўкраінскі "Дняпро" — 3:2.