Старшыня Еўрапарламента назваў дзеянні ўладаў Беларусі ганьбай

Старшыня Еўрапарламента назваў дзеянні ўладаў Беларусі ганьбай

Старшыня Еўрапарламента Давід Сасолі назваў дзеянні ўладаў Беларусі ганьбай. Такая заява прагучала падчас яго візіту ў Эстонію (раней ён наведаў Літву і Латвію).

"Бяспека Эстоніі, Латвіі і Літвы з'яўляецца Еўрапейскім прыярытэтам,цытуе словы Сасолі ТАСС. — Нам неабходна ўзмацніць кантроль на нашых еўрапейскіх межах, ад якіх залежыць бяспека ўсіх грамадзян Еўрасаюза".

Далей старшыня Еўрапарламента згадаў нашу краіну. "Мы бачым, што ідзе свайго роду гібрыдная вайна — Беларусь спрабуе выкарыстаць мігрантаў у сваіх інтарэсах, — гаварыў ён. Гэта ганьба, і мы не можам дапусціць, каб гэта працягвалася... Мы не можам пакідаць гэтую лінію адкрытай для дзеянняў Аляксандра Лукашэнкі".

Давід Сасолі выказаўся за тое, каб пашыраць санкцыі супраць уладаў Беларусі.

У пятніцу канцлер Германіі Ангела Меркель на прэс-канферэнцыі з Уладзімірам Пуціным у Маскве асудзіла дзеянні ўладаў Беларусі, якія выкарыстоўваюць мігрантаў у якасці "гібрыднай зброі". На відэа — яе ранейшая заява.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі