Старшыня КДБ: Перадумоваў для правакацый падчас выбараў я не бачу

Старшыня КДБ Беларусі Валерый Вакульчык не бачыць перадумоваў для правакацый падчас прэзідэнцкіх выбараў, якія сёлета пройдуць у нашай краіне. Пра гэта ён заявіў журналістам падчас сустрэчы ў Палаце прадстаўнікоў.

Вакульчык: “Мы павінны быць гатовыя — і Камітэт, і грамадства. І не павінны спрыяць гэтым правакацыям. І не толькі падчас выбараў — яны могуць быць і пасля іх, і незалежна ад выбараў. Такая наша праца — мы павінны гэтым займацца. Але рэальных умоваў і перадумоваў для гэтага я не бачу”.

Нагадаем, прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць восенню 2015 года. Спачатку агучвалася дата 15 лістапада, але 9 чэрвеня старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што зараз яны прапануюць правесці выбары 11 кастрычніка. Імаверна, што даты выбараў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прызначаць на сваім пасяджэнні 30 чэрвеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі