Старшынёй у ЕС стала Грэцыя, а ў СНД — Украіна (відэа)
Грэцыя змяняе Літву, а 1 ліпеня 2014-га перадаць паўнамоцтвы Італіі.
Краіна, якая з'яўляецца старшынёй у Еўрасаюзе, будзе выконваць найперш каардынацыйныя функцыі. Між іншым, Афінам давядзецца сачыць за бюджэтнай дысцыплінай, займацца барацьбой з эканамічным крызісам і яго наступствам — беспрацоўем. А, як вядома, сама Грэцыя ў апошнія гады перажывае наступствы цяжкага крызісу.
Тым часам, з 1 студзеня змяніўся старшыня і ў Садружнасці незалежных дзяржаваў. Пасля Беларусі каардынацыйныя функцыі пачынае выконваць Украіна. І будзе гэта рабіць на працягу ўсяго 2014 года. Як інфармуе УНІАН, Кіеў збіраецца актывізаваць работу па рэалізацыі дамовы аб зоне свабоднага гандлю ў СНД.
Латвія сёння перайшла на еўра (відэа)
Фота — Reuters