Стаў вядомы самы багаты чалавек у свеце

Стаў вядомы самы багаты чалавек у свеце

Стаў вядомы самы багаты чалавек у свеце. Па версіі часопіса Forbes, гэта Амансіё Артэга — заснавальнік іспанскага тэкстыльнага канцэрна Inditex і гандлёвай маркі Zara. Ён мае 85 мільярдаў долараў, на 200 млн больш, чым у стваральніка Microsoft Біла Гейтса, які толькі другі. Адзначаецца, што Артэга здолеў выйсці на першае месца, дзякуючы росту каціровак акцый яго кампаніі. Два гады таму ён ужо быў на першым радку рэйтынгу, але толькі адзін дзень. Падобнае адбылося і восенню мінулага года.

Дарэчы, нядаўна Zara 81-гадовага Амансіё Артэгі прыйшла і ў Беларусь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі