Страйкам "Гродна-Азота": на заводзе спыніліся тры цэхі
На заводзе "Гродна-Азот" спынілі працу тры цэхі, паведамляе страйкам прадпрыемства ў сваім тэлеграм-канале.
Спярша спынўся цэх "Аміяк-4", следам за ім "Капралактам-2", а потым "Карбамід-4". Папярэдне прычынай называюць аварыйную сітуацыю на падстанцыі.
Над прадпрыемствам загарэўся аварыйны факел, а потым пайшоў белы дым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.