Стрыжак: глабальная Беларусь на прынцыпах узаемадапамогі і павагі — мая ідэя

Стрыжак: глабальная Беларусь на прынцыпах узаемадапамогі і павагі — мая ідэя

28 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — сузаснавальнік дабрачыннага фонду ўзаемадапамогі, правабаронца Андрэй Стрыжак.


Калі раней шмат беларусаў сапраўды жылі па прынцыпе “чарка і шкварка”, то за апошнія месяцы вялікае значэнне для іх набылі такія паняцці, як свабоды і правы. Тое ж датычыцца і спрадвечнага беларускага “мая хата з краю”. Беларусы на ўласным досведзе пераканаліся ў значнасці такіх рэчаў, як узаемадапамога і салідарнасць. А гэта азначае не толькі тое, што беларускае грамадства моцна змянілася, але і тое, што мы сапраўды пачалі ўспрымаць сябе як нацыю, перакананы Андрэй Стрыжак.


Пра тое, як не разгубляць здабытыя якасці, пра беларусаў замежжа і іх вяртанне да Беларусі, а таксама пра тое, калі беларускае грамадства дарасце да разумення неабходнасці нацыянальнай самасвядомасці, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Андрэем Стрыжаком.


Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" можна тут

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.


Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі