Студэнт прадаў сваю "лічбавую душу" інтэрнэт-кампаніі (відэа)
На аўкцыёне галандзец Шон Баклс атрымаў за яе 350 еўра.
"Лічбавую душу" студэнта купіла кампанія, якая займаецца публікацыяй навінаў пра інфармацыйныя тэхналогіі. Як адзначае РІА "Новости", яна цяпер валодае дакладным адрасам, дзе жыве Шон Баклс, мае доступ да ўсіх скрыняў яго электроннай пошты, да ўсіх медыцынскіх запісаў, да гісторыі яго інтэрнэт-браўзера, а таксама да яго перапіскі ў сацыяльных сетках і чатах.
Галандскі студэнт не шкадуе пра свой учынак і спадзяецца, што ён прыцягне больш увагі да тэмы канфідэнцыйнасці дадзеных у інтэрнэце. Паводле яго слоў, інтэрнэт-кампанія выкарыстае яго звесткі для вывучэння пытанняў недатыкальнасці прыватнага жыцця ў сацыяльных сетках.
Фота — Fotolia