Студэнт-замежнік тройчы ўдарыў нажом у шыю 24-гадовую гамяльчанку
Студэнт-замежнік тройчы ўдарыў нажом у шыю 24-гадовую гамяльчанку. Пацярпелая знаходзіцца ў рэанімацыі, інфармуе сайт gomel.today.
Здарэнне адбылося ўвечары ў сераду ў Чыгуначным раёне Гомеля. На дзяўчыну напаў студэнт 2-га курсу дзяржуніверсітэту імя Скарыны. Ён — грамадзянін Таджыкістана. Хлопца затрымалі, распачатая крымінальная справа. Інфармацыі пра матывы ўчынку замежніка пакуль няма.