Студэнты і супрацоўнікі БНТУ стварылі незалежны сайт ВНУ
БНТУ / bntu.by
У інтэрнэце з'явіўся "Незалежны сайт БНТУ", які стварылі студэнты і супрацоўнікі ВНУ. Гэта альтэрнатыўная пляцоўка афіцыйнаму сайту ўніверсітэта, каб можна было адкрыта расказваць пра праблемы, дапамагаць адно аднаму, шукаць аднадумцаў і дзяліцца досведам.
На сайце ёсць:
раздзел "Рэпазіторый", дзе студэнты могуць абменьвацца навучальнымі матэрыяламі;
раздзел "Людзі", у якім расказваецца пра выкладчыкаў і паказваецца іх рэйтынг, якія студэнты могуць фармаваць самі;
раздзел "Праблемы" — што не так ва ўніверсітэце і шляхі вырашэння;
раздзел "Навіны", якія студэнты могуць як чытаць, так і пісаць самастойна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.