Створаны самы малы ў свеце камп'ютар. Відэа

Амерыканскія навукоўцы стварылі самы малы ў свеце камп'ютар — Michigan Micro Mote (M3). Яго аб'ём складае толькі адзін кубічны міліметр.

Як інфармуе CBS News, міні-камп'ютар можа рабіць фота, вымяраць тэмпературу і ціск, захоўваць гэтыя дадзеныя ў сваёй памяці. Камп'ютар працуе на энергіі, якую атрымлівае ад святла. Светлавыя імпульсы можа перадаваць нават размешчаная побач з чыпам лямпа. Michigan Micro Mote цалкам аўтаномны. Ён можа адпраўляць атрыманую інфармацыю на адлегласць да 10 метраў.

Інжынеры Мічыганскага ўніверсітэта працавалі над міні-камп'ютарам каля 10 гадоў. Цяпер яны вядуць перамовы з патэнцыйнымі інвестарамі і хочуць зрабіць Michigan Micro Mote яшчэ меншым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі