Суд дазволіў ускрыць банкаўскі сейф Паўла Шарамета

Суд дазволіў ускрыць банкаўскі сейф Паўла Шарамета

Следчым, якія расследуюць забойства Паўла Шарамета, дазволена ўскрыць яго банкаўскі сейф у "Сбербанку". Такое рашэнне прыняў Пячэрскі раённы суд Кіева сваёй пастановай. Таксама следчым дазволена зрабіць копіі дакументаў, якія захоўваюцца ў банкаўскай ячэйцы Шарамета.

Сваё рашэнне суд патлумачыў тым, што "існуе рэальная пагроза змены або знішчэння такой інфармацыі". Мяркуецца, што звесткі з дакументаў у сейфе Шарамета могуць дапамагчы ў раскрыцці злачынства і выяўленні матыву забойства.

Журналіст беларускага паходжання Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня ў цэнтры Кіева. Аўтамабіль, у якім ён ехаў, быў узарваны самаробным выбуховым прыстасаваннем. Следства разглядае чатыры версіі забойства: прафесійная дзейнасць журналіста, асабістыя непрыязныя адносіны, дэстабілізацыя абстаноўкі ва Украіне і памылка забойцаў, якія хацелі забіць яго грамадзянскую жонку Алену Прытулу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі