Суд ЕС не адмяніў санкцыі, уведзеныя супраць МАЗа і БелАЗа

Санкцыі дзейнічаюць

Санкцыі дзейнічаюць / Reuters

Суд ЕС не адмяніў санкцыі, уведзеныя супраць МАЗа і БелАЗа. Прадпрыемствы патрабавалі выключыць іх з "чорнага спісу" Еўрасаюза і падавалі адпаведныя іскі. Днямі было прынятае рашэнне. Суд разгледзеў аргументы МАЗа і БелАЗа (няправільная назва ў дакументах, недастатковасць доказаў абгрунтаванасці санкцый, нязгода з тым, што яны фінансуюць рэжым) і вырашыў пакінуць санкцыі ў сіле.

Санкцыі супраць МАЗа і БелАЗа былі прынятыя Еўрасаюзам 21 чэрвеня 2021-га. Падстаў для гэтага было дастаткова. Прадукцыю МАЗа і БелАЗа за мяжу прадаюць спецыяльныя гандлёвыя дамы, у выніку грошы асядаюць у кішэні дзяржаўных пасярэднікаў, а не ідуць на прадпрыемствы. Акрамя таго, МАЗ вырабляе аўтазакі, якія выкарыстоўваюцца для рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці. 

Рэжым Аляксандра Лукашэнкі робіць выгляд, што заходнія санкцыі "неэфектыўныя", але пры гэтым прадпрыемствы намагаюцца ад іх пазбавіцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі