Суд Іўеўскага раёна за год разгледзеў 28 "экстрэмісцкіх" спраў

Міліцыянты ў Іўі / Кадр з відэа
Суд Іўеўскага раёна (Гродзенская вобласць) разгледзеў 28 "экстрэмісцкіх" спраў. Гэта вынікае з яго справаздачы аб працы ў 2024 годзе. Мясцовых жыхароў прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за "распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць". Вядома, што ў пачатку мінулага года на сем сутак арыштавалі начальніка Іўеўскай раённай энергагазінспекцыі.
Летась суд у Іўі разгледзеў і 76 крымінальных спраў. Ці былі сярод іх "экстрэмісцкія", не ўдакладняецца. У Мінску ў лютым пачаўся суд над беларускім бізнесоўцам з Іўя па трох палітычных артыкулах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.