Суд ліквідаваў аб'яднанне "ВелаГродна"
Гродзенскі абласны суд вырашыў ліквідаваць грамадскае аб'яднанне раварыстаў "Велагродна". Пра гэта ў фэйсбуку напісала сябра праўлення таварыства Юлія Каляда.
Пазоў у суд падало Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама, якое мела прэтэнзіі да аб'яднання раварыстаў. Па словах Каляды, сябры арганізацыі выправілі памылкі, а знойдзеныя парушэнні можна было ліквідаваць у верасні.
"Але ўсё гэта не спрацавала. Мы апынуліся злоснымі парушальнікамі ў вачах юстыцыі і ў вачах суда", — цытуе яе словы газета "Вечерний Гродно".
Абъяднанне "ВелаГродна" было зарэгістраванае ў кастрычніку 2013 года. Яе сябры спрыяли развіццю велаінфраструктуры і роварнага руху ў Гродне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.