Суд над аналітыкам Андрэем Паротнікавым пачнецца праз два тыдні

Андрэй Паротнікаў

Андрэй Паротнікаў / Euroradio

Суд над аналітыкам і палітвязнем Андрэем Паротнікавым пачнецца праз два тыдні — 16 кастрычніка, паведамляе "Наша ніва". Яго абвінавачваюць па пяці артыкулах: "здрада дзяржаве", "змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу ўлады", "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці", "уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фарміравання" і "перашкода здзяйсненню выбарчых правоў". Паротнікаву можа пагражаць да 20 гадоў зняволення.

Справу разгледзіць Мінскі абласны суд (суддзя — Вячаслаў Тулейка). Пасяджэнні будуць закрытыя. 

Андрэй Паротнікаў вядомы як эксперт у галіне бяспекі, вёў уласны блог Belarus Security Blog. КДБ яго затрымаў у пачатку вясны 2023-га. Беларускія праваабаронцы прызналі Паротнікава палітвязнем. Вядома, што ён не прызнае віны ў "здрадзе дзяржаве".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі