Андрэй Паротнікаў і яшчэ 14 чалавек прызнаныя палітвязнямі
Андрэй Паротнікаў / Еўрарадыё, архіўнае фота
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 15 чалавек, піша ПЦ "Вясна".
Гэта Юрый Ташкінаў, Сяргей Скатарэнка, Сяргей Нікіцін, Міхаіл Мякека, Ганна Скрыган, Анатоль Сашуноў, Іван Янчук, Жанна Волкава, Вераніка Ніколкіна, Сяргей Леанюк, Андрэй Паротнікаў, Максім Лапацін, Андрэй Лапацін, Сяргей Кострыж, Вадзім Пацэнка.
Частка з іх асуджаная або ўзятая пад варту за выказванні ў інтэрнэце наконт Лукашэнкі ці іншых беларускіх чыноўнікаў, а таксама расійскіх салдатаў.
Аналітыка і кіраўніка аналітычнага партала Belarus Security Blog, эксперта ў галіне бяспекі Андрэя Паротнікава вінавацяць у здрадзе дзяржаве (ч. 1 арт. 356 КК). Праваабаронцы падкрэсліваюць, што абставіны, выкладзеныя ў прапагандысцкім фільме пра Паротнікава, "прыводзяць да цвёрдага пераканання ў адсутнасці ў дзеяннях абвінавачанага дадзенага складу злачынства".
На сёння ў Беларусі налічваецца 1511 палітвязняў. Колькасць людзей, якія знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах, яшчэ большая.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.