Пацвердзілася затрыманне Андрэя Паротнікава
Андрэй Паротнікаў / svaboda.org
Пацвердзілася затрыманне вайсковага аналітыка Андрэя Паротнікава. Мяркуючы па кадрах "расследавання", якое збіраюцца выпусціць прапагандысты, затрымалі яго яшчэ ўвесну.
Паротнікаў зразумеў, што над ім навісла небяспека, і спрабаваў з'ехаць з Беларусі. Затрыманне адбылося ў Расіі, калі ён быў на шляху да бяспечнай краіны.
Паводле непацверджанай інфармацыі, цяпер Паротнікаў знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Мяркуючы па ўсім, яго вінавацяць у здрадзе дзяржаве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.