У Мінску за ўдзел у пратэстах затрымалі юрыста буйной міжнароднай кампаніі
Аляксандр Філіпушка / vk.com
У Мінску за ўдзел у пратэстах 2020-га затрымалі юрыста буйной міжнароднай кампаніі. Сілавікі абвінавачваюць Аляксандра Філіпушку ў тым, што ён "хадзіў па дарогах" — выходзіў на праезную частку. Яму пагражае крымінальная справа, піша "Наша ніва".
Філіпушку 33 гады. Ён нарадзіўся ў Паставах. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, быў аўдытарам у фінансавай кампаніі "ФБК-Бел", пасля — аўдытарам і кіраўніком праектаў у мінскім офісе адной з найбуйнейшых аўдытарскіх кампаній свету Grant Thornton. Чатыры месяцы таму Аляксандр Філіпушка перайшоў у яшчэ адну буйную фінансавую кампанію — Revera law group, на пасаду падатковага кансультанта. Тыдзень таму ў яго скончыўся выпрабавальны тэрмін.
ГУБАЗіК апублікаваў відэа з затрыманым. На ім сілавікі прымусілі яго назваць свой заробак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.