Суд над Юрыем Чыжом зрабілі закрытым

Юрый Чыж / Onliner.by
Юрый Чыж / Onliner.by

Суд над бізнесоўцам Юрыем Чыжом зрабілі закрытым, піша "Народная Воля". Пра гэта папрасіў пракурор, спаслаўшыся на тое, што ў матэрыялах справы ёсць інфармацыя для службовага карыстання, якую нельга абнародаваць.

Суддзя Валерый Есьман пагадзіўся з прапановай.

Паведамляецца, што сам бізнесовец знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Паводле некаторых інкрымінаваных яму артыкулаў Чыж атрымаў памілаванне.

Засталося не да канца зразумелым, якія артыкулы засталіся ў абвінавачанні Чыжу, а якія адтуль прыбралі.

Раней паведамлялася, што яго вінавацяць у злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, ухіленні ад выплаты падаткаў, адмыванні грошай і махлярстве.

Затрымалі Чыжа ў сакавіку 2021-га, калі ён вярнуўся з Расіі. Тады ж разам з ім былі затрыманыя кіраўнікі некалькі кампаній, якія засталіся пасля разгрому яго бізнес-імперыі. У ліпені 2021-га кампанію "Трайпл" прызналі банкрутам. На пачатку восені 2022-га былы "кашалёк" Аляксандра Лукашэнкі выйшаў з-за кратаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі