Суд прызнаў экстрэмісцкімі віцебскі ТГ-канал і ТГ-канал Матолькі
У "экстрэмісцкім" сегменце тэлеграма — папаўненне: экстрэмісцкімі прызнаныя ТГ-каналы “Віцебск 97%” і “Чат неверагоднага Віцебска”. Такое рашэнне 25 сакавіка прыняў суд Чыгуначнага раёна Віцебска.
"У названых пабліках неаднаразова размяшчаліся заклікі да пашкоджання маёмасці дзяржорганаў і грамадзян, да масавых беспарадкаў, хуліганстваў, вандалізму, супраціву міліцыянтам, а таксама абражалі прадстаўнікоў праваахоўных органаў і дзяржслужачых. Мэта такіх матэрыялаў — змяненне канстытуцыйнага ладу Беларусі", — заяўляе прэс-служба МУС.
Таксама ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў Мінінфармацыі ўнесла ТГ-канал "МотолькоПомоги". Адпаведнае рашэнне 23 сакавіка прыняў суд Партызанскага раёна Мінска.
Раней экстрэмісцкімі быў у Беларусі прызнаны шэраг іншых тэлеграм-каналаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.