Суд скасаваў Вользе Класкоўскай 1 год турмы
У зняволенні яна мусіць адбыць сем гадоў.
Такое рашэнне абвясціў 5 лістапада апеляцыйны суд у Швецыі, перадае Радыё "Свабода". Пакаранне змякчылі, бо было ўсталявана, што Вольга доўгі час жыла ў стане псіхалагічнага стрэсу і прэсінгу.
Класкоўскую вінавацяць у замаху на забойства мужа — шведскага грамадзяніна турэцкага паходжання Гёкая Безгіна.
Грамадзянку Беларусі Вольгу Класкоўскую затрымалі ў Швецыі 30 сакавіка. Суд, які адбыўся 23 жніўня, прысудзіў ёй восем гадоў турмы. Таксама яна павінна выплаціць былому мужу кампенсацыю ў 110 тысяч шведскіх крон.