Суд у Кіеве разгледзіць іск да пасольства РБ — не аплаціла ацяпленне
11 супрацоўнікаў пасольства Беларусі пакінулі Украіну ў сакавіку 2022-га
Гаспадарчы суд Кіева разгледзіць іск камунальнага прадпрыемства "Кіеўцеплаэнерга" да пасольства Рэспублікі Беларусь. Камунальнікі просяць спагнаць з дыппрадстаўніцтва амаль 10 тысяч долараў у эквіваленце за неаплачанае ацяпленне. З гэтай сумы сама запазычанасць складае каля $6,6 тысячы, астатняе — адсоткі, якія набеглі за некалькі гадоў.
Горад працягвае абслугоўваць будынак, нягледзячы на тое, што ўсе дыпламаты РБ пакінулі Украіну неўзабаве пасля пачатку расійскай поўнамасштабнай агрэсіі ў 2022 годзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.