Суд у Маскве адправіў намесніка Шайгу на два месяцы ў СІЗА

Цімур Іваноў у судзе

Цімур Іваноў у судзе / t.me/moscowcourts/

Намесніка міністра абароны Расіі Цімура Іванова адправілі ў СІЗА на 2 месяцы. Такое рашэнне 24 красавіка агучыў Басманны суд Масквы.

Іванова затрымалі ў аўторак па падазрэнні ў атрыманні хабару (затрыманне адбылося на працоўным месцы). Следства мяркуе, што ён "уступіў у злачынную змову з трэцімі асобамі для атрымання хабару ў асабліва буйным памеры пры правядзенні падрадных і субпадрадных работ для патрэб Мінабароны". Намеснік Сяргея Шайгу не прызнаў віну.

Разам з Цімурам Івановым на 2 месяцы арыштаваны яшчэ адзін фігурант справы аб атрыманні хабару — бізнесмен Сяргей Барадзін. Яго таксама адправілі пад варту да 23 чэрвеня 2024-га.

Іванову 48 гадоў. Ён з'яўляецца кандыдатам эканамічных навук. У канцы 1990-х Цімур Іваноў працаваў у бізнесе, пасля — на прадпрыемствах паліўна-энергетычнага комплексу. З 2012-га быў намеснікам старшыні ўраду Маскоўскай вобласці (у той час губернатарам быў цяперашні міністр абароны Сяргей Шайгу). У 2013 годзе стаў гендырэктарам прадпрыемства "Абаронбуд". Пасаду намесніка міністра абароны РФ займае з 2016 года, курыраваў пытанні, звязаныя з будаўніцтвам.

Іванова называлі адным з самых багатых сілавікоў Расіі. Цяпер ён будзе ўтрымлівацца ў СІЗА "Лефортава". Яго могуць падазраваць у дзяржаўнай здрадзе.

Суд у Маскве адправіў намесніка Шайгу на два месяцы ў СІЗА
Суд у Маскве адправіў намесніка Шайгу на два месяцы ў СІЗА
Сяргей Барадзін

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі