Суд у Мінску над гендырэктарам "Уралкалія", верагодна, будзе закрытым

Пры гэтым ён падкрэсліў, што "ніякіх асаблівасцяў разгляду дадзенай крымінальнай справы не будзе, усё будзе ў адпаведнасці з Крымінальна-працэсуальным кодэксам Беларусі", інфармуе "Интерфакс-Запад".



Гарачка таксама адзначыў, што расследаванне крымінальнай справы ў адносінах Уладзіслава Баўмгертнера можа працягнуцца 1,5 гады.
 

Нагадаем, 26 жніўня ў мінскім аэрапорце затрымалі кіраўніка "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Следчы камітэт Беларусі заявіў, што гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі. Баўмгертнеру было выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў. Баўмгертнер знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.

Гарадскі суд беларускай сталіцы сёння разгледзіць скаргу на рашэнне суда Партызанскага раёна ад 6 верасня не змяняць меру ўтрымання Уладзіславу Баўмгертнеру.

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі