Суд у Віцебску спыніў адміністрацыйную справу за "экстрэмізм" у сацсетцы

Эдуард Тарканоўскі

Эдуард Тарканоўскі / сацсеткі

27 снежня суддзя Першамайскага суда Віцебска Міхаіл Юрчанка адмовіўся караць беспрацоўнага віцябляніна, ураджэнца Расіі Эдуарда Тарканоўскага. Як піша "Віцебская Вясна", міліцыянты двойчы не змаглі даказаць вінаватасць маладога чалавека.

Упершыню Юрчанка разглядаў адміністрацыйную справу Тарканоўскага 27 лістапада. Ён адправіў дакументы на дапрацоўку.

Праз месяц ён вярнуўся да разгляду справы па сутнасці. Міліцыянты вінавацілі Тарканоўскага ў тым, што ён з 2020 года быў падпісаны на шэсць тэлеграм-каналаў, якія ў Беларусі цяпер лічацца "экстрэмісцкімі матэрыяламі".

Сам віцяблянін на судзе сваю віну не прызнаў. Ёнадмаўляў, што захоўваў "экстрэмісцкія матэрыялы" з мэтай распаўсюду.

Суддзя, заслухаўшы аргументы Тарканоўскага і даследаваўшы доказы ў матэрыялах справы, прыйшоў да высновы, што пакараць яго немагчыма, бо "прадстаўленыя суду доказы адназначна і бясспрэчна не пацвярджаюць факт учынення адзначанага правапарушэння".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі