Судзяць жыхара Гомеля, які ў адзіночку спыніў цэх свайго прадпрыемства

Іван Памесячны на заводзе

Іван Памесячны на заводзе / sovadmin.gov.by

Судзяць жыхара Гомеля Івана Памесячнага, які ў адзіночку спыніў цэх свайго прадпрыемства. Як паведамляе "Флагшток", справу разглядае суд Савецкага раёна абласнога цэнтра. Мужчыну абвінавачваюць у "знішчэнні, блакаванні або мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі, якія прывялі да цяжкіх наступстваў".

Здарэнне адбылося 16 лістапада 2022 года на Гомельскім заводзе пускавых рухавікоў. Наладчык станкоў і маніпулятараў выдаліў сістэмныя файлы і выключыў модулі памяці з праграмным забеспячэннем. Гэта спыніла працу васьмі металаапрацоўчых станкоў з лічбавым праграмным кіраваннем. Агульны памер нанесенай шкоды ацанілі на больш за 55 тысяч рублёў. Матывы ўчынку не агалошваліся.

Івану Памесячнаму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Памесячны скончыў Гомельскі аўтамеханічны каледж, факультэт машынабудавання Мазырскага педуніверсітэта. Акрамя працы на заводзе, ён падпрацоўваў вясельным фатографам. Пра яго пісала раённая газета.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі