Супернікі "Цмокаў" па лізе ВТБ — ЦСКА, "Хімкі", ВЭФ, "Чырвоныя крылы"

Савет Адзінай лігі ВТБ зацвердзіў фармат, склад удзельнікаў і рэгламент чэмпіянату 2013/2014. У ім возьмуць удзел 20 баскетбольных клубаў з дзевяці еўрапейскіх краінаў, у тым ліку беларускія "Цмокі-Мінск".

На першым этапе спаборніцтваў нашы баскетбалісты выступяць у групе В. Іх супернікамі будуць расійскія каманды "Хімкі", "Чырвоныя крылы" (Самара), ЦСКА (Масква), "Трыўмф" (Люберцы), казахстанская "Астана", латвійскі ВЭФ (Рыга), літоўскі "Няптунас" (Клайпеда) і ўкраінскі "Азоўмаш" (Марыупаль). Яшчэ адзін удзельнік гэтай групы вызначыцца хуткім часам. Ён заменіць літоўскі "Жальгірыс", які афіцыйна адмовіўся ад выступу ў лізе ВТБ, інфармуе БЕЛТА.

Фармат турніру ў новым чэмпіянаце не зменіцца. Пасля завяршэння двухкругавогатурніру ў групах 12 клубаў выйдуць у плэй-оф. Пераможцы груп патрапяць паўпрост у чвэрцьфінал, а каманды, якія занялі 3-6 месцы, згуляюць у 1/8 фіналу.

Чэмпіянат стартуе ў кастрычніку 2013 года, а фінішуе ў сакавіку 2014-га. Матчы плэй-оф пройдуць у траўні-чэрвені.

Цяперашні сезон будзе шостым у Адзінай лізе ВТБ, а "Цмокi-Мiнск" выступяць у ёй у чацвёрты раз. На жаль, у мінчукоў яшчэ ні разу не атрымалася прабіцца ў плэй-офф.

Фота: champ.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі