Супервакцына ад каранавіруса і голыя вяселлі ў Італіі — #ІхНоравы

Замежныя навіны

Замежныя навіны / @rubanau_collage

Французы спяклі самы доўгі багет у свеце, пабіўшы італьянскі рэкорд 2019 года. Італьянскія ўлады вырашылі здзівіць свет па-новаму і дазволілі праводзіць голыя вяселлі на адным з пляжаў Сардзініі.

Пакуль рэгіён рыхтуецца да наплыву турыстаў, навукоўцы распрацоўваюць вакцыну, якая зможа ўберагчы людзей ад усіх штамаў каранавіруса адразу. Больш падрабязна пра гэта і не толькі чытайце ў нашай пастаяннай рубрыцы "Іх норавы".

 

Самы вялізны багет у свеце

Французскія пекары атрымалі перамогу над канкурэнтамі з Італіі, якія стварылі ў 2019 годзе багет даўжынёй амаль 133 метры.

Яны пачалі замешваць цеста каля трох гадзін ночы, затым рупліва надавалі яму патрэбную форму і выпякалі. Прыкладна праз 13 гадзін зацятай працы багет быў гатовы.

Сусветны рэкорд на самы доўгі багет пабіты, — заявілі ў сацсетках муніцыпалітэта Сюрэн у заходнім прыгарадзе Парыжа. — Багет, зроблены сёння ў Сюрэне, мае памер 140,53 метра!!!!

Супервакцина от коронавируса и голые свадьбы в Италии — #ИхНравы
122-метровы багет, выпечаны на выставе Milan Expo ў 2015 годзе / Antonio Calanni/AP

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі