Супраць чыноўніка Камянецкага райвыканкама распачатая крымінальная справа
Ён падазраецца ў нанясенні дзяржаўнаму бюджэту стратаў у памеры 197 мільёнаў рублёў.
Менавіта столькі каштаваў рамонт двух школьных аўтобусаў. Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму заключыў дамову на рамонт без аб’яўлення тэндэра. У выніку мясцовае прыватнае прадпрыемства “прыпісала” сабе вялікія сумы. Па некаторых пазіцыях перавышенне нарматываў склала да 38 разоў.
Гэта высветліла камісія, якая складалася з кантралёраў і міліцыянтаў. Вядзецца следства.
Па выніках праверкі аддзелу адукацыі зменшаны асігнаванні на 129 мільёнаў 200 тысяч рублёў, якія павінны былі пайсці на аплату падрадчыку.
Канстанцін Сумар не адпусціў горад Высокае з Камянецкага ў Брэсцкі раён