Супрацоўнік птушкафабрыкі ў Шклове скраў каля 20 тысяч куранят
Кураняты
39-гадовы інжынер сельгаспрадпрыемства ў Шклове скраў з мясцовай птушкафабрыкі амаль 20 тысяч куранят, паведамляе прэс-служба МУС.
Па службе мужчына меў доступ у цэх інкубацыі. Там ён краў сутачных куранят-бройлераў і перапрадаваў іх у прыватную фермерскую гаспадарку ў Гомельскай вобласці.
За некалькі месяцаў мужчына здолеў незаконна вывезці з прадпрыемства больш за 18 тысяч куранят.
Цяпер на яго пачалі крымінальную справу за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.