Супрацоўніка банка затрымалі за "зліў" персанальных даных сілавікоў

Супрацоўніка банка затрымалі за "зліў" персанальных даных сілавікоў

Аператыўнікі ГУБАЗіК затрымалі 44-гадовага мінчука за перадачу ў тэлеграм-канал персанальных даных сілавікоў, паведамляе прэс-служба МУС.

На момант затрымання мужчына працаваў вядучым спецыялістам па эканамічнай бяспецы аднаго з камерцыйных банкаў. Да таго ён служыў у сілавых структурах. Звальняючыся адтуль ён забраў базы даных па прадстаўніках пракуратуры, падраздзяленняў Дзяржкамітэта судэкспертыз, Дэпартамента фінансавай разведкі, Следчага камітэта і грамадзянскіх арганізацый.

У матэрыялах для службовага карыстання былі пазначаныя прозвішчы і імёны супрацоўнікаў, іх адрасы пражывання, назвы пасад, спецыяльных званняў, нумары службовых і асабістых мабільных тэлефонаў. Усе гэтыя звесткі ён перадаваў для публікацыі на ТГ-каналах. 

На мінчука пачалі крымінальную справу за распальванне сацыяльнай варожасці. Мужчыну змясцілі ў ІЧУ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі