Супрацоўніка кампаніі "Зубр Капітал" Бачышчава асудзілі на 15 сутак

Супрацоўніка кампаніі "Зубр Капітал" Бачышчава асудзілі на 15 сутак

На 15 сутак арышту асуджаны кіраўнік дэпартамента кантролінгу і менеджменту рызык "Зубр Капітал" Яўген Бачышчаў. Такі прысуд яму вынесла суддзя Кастрычніцкага раёна Мінска Алена Жывіца, пра якую распавядала Еўрарадыё.

Разам з Бачышчавым быў затрыманы кіруючы партнёр інвесткампаніі "Зубр Капітал" Мікалай Шастак. Пра яго прысуд пакуль не вядома.

Як паведамляла Еўрарадыё, 31 студзеня ў Мінску былі затрыманыя каля 170 чалавек. Па звестках праваабаронцаў, сярод затрыманых шмат выпадковых людзей, якіх проста хапалі на вуліцах — магчыма, дзеля "плану". Сёння над затрыманымі ідуць суды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі